wd wp Пошук:

Уладзімір Гаўрылавіч Колб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Колб. Уладзімір Гаўрылавіч Колб (12 сакавіка 1929, вёска Лемяшэвічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі біяхімік-гематолаг, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны дзеяч навукі БССР, прафесар.

Біяграфія

З адзнакай скончыў Пінскую фельчарска-акушэрскую школу і ў 1949 г. паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут. З другога курсу захапіўся навукова-даследчай працай і актыўна займаўся ў навуковым гуртку пры кафедры агульнай хіміі. Пасля заканчэння інстытута ў 1955 г. быў прыняты ў аспірантуру на кафедру біяхіміі МДМІ. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1960 г., працуючы старшым навуковым супрацоўнікам Беларускага НДІ сухотаў. З гэтага часу займаўся арганізацыяй лабараторнай службы ў процітуберкулёзных установах Рэспублікі. Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму: «Біяхімічныя і біяфізічныя аспекты вывучэння рэактыўнасці арганізма пры сухотах». В. Г. Колб ўпершыню арганізаваў у рэспубліцы 6 абласных, Мінскае гарадское і Рэспубліканскае навуковыя таварыства ўрачоў лабарантаў. У 1970 г. У БелДІІУ ім арганізавана кафедра клінічнай лабараторнай дыягностыкі, якой ён нязменна кіраваў на працягу 29 гадоў.

У 1972 г. загадчыка кафедры В. Г. Колбу прысвоена вучонае званне прафесара, а ў 1990 г. — заслужанага дзеяча навукі БССР. Сярод вучняў 3 дактары і 12 кандыдатаў медыцынскіх і біялагічных навук. Ён аўтар 360 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій і 28 метадычных рэкамендацый; суаўтар 12 пасведчанняў на вынаходніцтва і 38 пасведчанняў на рацпрапановы. Неаднаразова ўдзельнічаў у міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх з’ездах, канферэнцыях і семінарах.

На працягу 25 гадоў быў галоўным спецыялістам па клінічнай лабараторнай дыягностыцы рэспублікі, 29 гадоў абіраўся старшынёй, а затым прэзідэнтам Беларускага навукова-практычнага таварыства спецыялістаў клінічнай лабараторнай дыягностыкі. Кіраваў правядзеннем 5 Рэспубліканскіх з’ездаў, звыш 40 пленумаў, канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў. Выбіраўся членам Праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства. З 1992 г. член Савета навуковага таварыства клінічнай лабараторнай дыягностыкі краін СНД, з’яўляецца членам рэд-калегіі часопіса «Ахова здароўя» і рэдакцыйнага Савета часопіса «Клінічная лабараторная дыягностыка» (Расія), Праўлення Беларускага біяхімічнага таварыства.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гематолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Біяхімікі Беларусі