wd wp Пошук:

Уладзімір Вітальевіч Азаранка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Азаранка. Уладзімір Вітальевіч Азаранка (нар. 1 студзеня 1958, г.п. Арэхаўск, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогій і сродкаў механізацыі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт (2014), доктар тэхнічных навук (2006), дацэнт (2008).

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1980). З 1980 года ў Цэнтральным НДІ механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі, у 1993—2006 гадах загадчык лабараторыі (з 1994 — Беларускі НДІ механізацыі сельскай гаспадаркі, з 2003 — інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі). У 2006—2007 гадах і 2009—2014 гадах намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі, у 2007—2009 гадах першы намеснік генеральнага дырэктара Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. З 2014 — акадэмік-сакратар Аддзялення аграрных навук НАН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы прысвечаны вывучэнню заканамернасцяў разбурэння напружана-дэфармаванага масіва глебы імпульснымі нагрузкамі. Вызначыў ўмовы, пры якіх выяўляецца сінэргізм эфектаў разбурэння напружана-дэфармаванага аб’ёму глебы імпульснай нагрузкай, што дазволіла абгрунтаваць перспектыўныя напрамкі ўдасканалення тэхналагічных працэсаў і тэхнічных сродкаў для апрацоўкі глеб. Устанавіў заканамернасці сілавога ўзаемадзеяння рабочых органаў з каменем памерам 0,3-0,6 м (масай 30-300 кг) пры яго выманні з глебы (зрух каменя па плоскасці скола наперадзе якой ляжыць глеба, паварот каменя ў вертыкальнай плоскасці адносна максімальна выдаленай пункту каменя) у залежнасці ад арыентацыі галоўных восяў каменя. Правёў даследаванні па механізацыі аграмеліярацыйных мерапрыемстваў, каменеўборачных і іншых культуртэхнічных работ. Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі развіцця механізацыі і аўтаматызацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, сістэмы вядзення сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, адаптыўных сістэм земляробства ў Беларусі і іншых дакументаў, якія вызначаюць дзяржаўную тэхнічную палітыку ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці і сельгасмашынабудавання.

Аўтар больш за 220 навуковых прац, у тым ліку 1 манаграфіі, 18 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Персональная страница В. В. Азаренко
  2. АЗАРАНКА Уладзімір Вітальевіч

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вучоныя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў