Уладзі́мір Віта́левіч Чапе́лін (нар. 15 ліпеня 1988, Магілёў, БССР) — беларускі біятланіст. Займаецца біятлонам з 1998 года. Член зборнай Беларусі па біятлоне з 2010 па 2019[1]. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].