wd wp Пошук:

Уладзімір Віктаравіч Самсонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Самсонаў.

Уладзімір Віктаравіч Самсонаў (нар. 17 красавіка 1976, Мінск) — беларускі гулец у настольны тэніс, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1999).

Спартыўная кар’ера

Трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009). 6-разовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах. 4-разовы пераможца «Еўра-Топ12» (1998, 1999, 2001, 2007). 9-разовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў. Станавіўся першай ракеткай свету.

Удзельнік шасці Алімпіяд. У 2016 Уладзімір Самсонаў упершыню ў сваёй кар’еры выйшаў у паўфінал Алімпіяды.

У 2017 годзе беларус выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па настольным тэнісе. Гэтая перамога не толькі прынесла яму тытул чэмпіёна, але і дазволіла стаць уладальнікам унікальнага дасягнення — Уладзімір Самсонаў першы ў свеце гулец, які выйграваў турніры сусветнай серыі на ўсіх пяці кантынентах: у Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі[1].

Для спартсмена Алімпіяда ў Токіа магла стаць сёмай у кар’еры, але траўма не дазволіла 45-гадоваму Уладзіміру Самсонаву выступіць. 7 ліпеня 2021 года ён абвясціў пра завяршэнне сваёй прафесійнай кар’еры[2].

Зноскі

  1. zviazda.by
  2. nn.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1976 годзе
Катэгорыя·Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Катэгорыя·Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Ігракі ў настольны тэніс на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі ў настольны тэніс Беларусі