wd wp Пошук:

Уладзімір Віктаравіч Барадач

Уладзімір Віктаравіч Барадач (нар. 22 лістапада 1951) — беларускі ваенны і грамадскі дзеяч. Ветэран вайны ў Афганістане.

Біяграфія

Нарадзіўся 22 лістапада 1951 года. У 1970 годзе скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ ў Маскве і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Вучыўся ў БДУ ў Мінску.

20 гадоў служыў у войсках спецыяльнага прызначэння ГРУ ГШ СССР. Цягам двух гадоў у складзе войск спецыяльнага прызначэння браў удзел у вайне ў Афганістане, двойчы быў паранены. Прымаў удзел у іншых ваенных канфліктах.

Камандзір 5-й асобнай брыгады спецназу. Набыў шырокую вядомасць у сярэдзіне 1990-х гадоў, стаўшы адным з ініцыятараў стварэння Саюза беларускіх афіцэраў.

У 1993 годзе звольніўся ў запас. Пасля гэтага актыўна супрацоўнічаў з апазіцыйнымі дэпутатамі Вярхоўнага Савета 13-га склікання, забяспечваў ахову лідараў апазіцыі, удзельнічаў у акцыях пратэсту, яго арыштоўвалі ўлады Беларусі.

Летам 2010 года накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст з прапановай дапамогі ў барацьбе з карупцыяй, які падпісалі 15 ветэранаў баявых дзеянняў[1].

У 2010 годзе папрасіў прытулку ў Германіі. Па яго словах, гэта звязана з тым, што ён актыўна працаваў у грамадскай камісіі, якая займалася расследаваннем акалічнасцяў знікнення экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, а таксама тым, што ён быў яго намеснікам старшыні Саюза беларускіх афіцэраў[2].

У 2012 годзе стварыў Савет нацыянальнага адраджэння Беларусі, стаў ягоным старшынёй. Паводле Уладзіміра Барадача, пасяджэнні аргкамітэта прайшлі ў Расіі, Украіне, Польшчы і Літве. У іх удзельнічалі 28 беларускіх эмігрантаў (былыя супрацоўнікі сілавых структур Беларусі, грамадскіх арганізацый і палітычных партый) і некалькі дзясяткаў актывістаў апазіцыі, якія жывуць у Беларусі. Намеснікам старшыні аргкамітэта быў прызначаны былы маёр КДБ РБ Ануфрый Рамановіч[3].

21 лютага 2013 года быў ўзнагароджаны прэміяй «Рыцар года. З адкрытым забралам» за 2013 год, заснаванай грамадскім рухам імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы Айчыны».

У 2013 годзе ў Польшчы афіцыйна зарэгістраваў Фонд «Рада нацыянальнага адраджэньня Беларусі», які павінен быў займацца дзеяннямі, накіраванымі на дэмакратычныя перамены ў Беларусі, у тым ліку дапамогай рэпрэсаваным дэмакратычным актывістам. Першапачаткова Барадач разам з паплечнікамі меркаваў, што Рада нацыянальнага адраджэння стане ценявым урадам Беларусі ў выгнанні, але прапанова не была падтрыманая[4].

У студзені 2014 года прапанаваў Украіне сфармаваць інтэрнацыянальныя брыгады.

У 2016 годзе была надрукавана ягоная кніга «Зомбі краіны саветаў».

4 мая 2021 года пазбаўлены воінскага звання палкоўніка ў адстаўцы[5].

Жыве ў Мюнхене (Германія).

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Еўрарадыё. Куды знік палкоўнік Барадач пасля ліста Лукашэнку?
  2. news.21.by Уладзімір Барадач папрасіў прытулку ў Нямеччыне
  3. БЕЛАПАН. За мяжой створаны аргкамітэт савета нацыянальнага адраджэння Беларусі(недаступная спасылка)
  4. Польскае Радыё. Уладзімір Барадач заснаваў у Польшчы фонд
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 4 мая 2021 года № 174 «О лишении воинских и специальных званий»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча
Катэгорыя·Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада