wd wp Пошук:

Уладзімір Аркадзевіч Мацвееў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацвееў. Уладзімір Аркадзевіч Мацве́еў (13 сакавіка 1956 г., Віцебск) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

У 1979 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут. З 1980 па 1982 год працаваў урачом рэаніматолагам ў Віцебскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы, з 1982 па 1988 год — старэйшым лабарантам кафедры інфекцыйных хвароб Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У 1983 годзе паступіў у завочную мэтавую аспірантуру Інстытута вірусалогіі ім. Д. І. Іванаўскага АМН СССР, у 1987 годзе ў Вучоным савеце названага інстытута абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы» на тэму «Фарміраванне хранічнага гепатыту В і значэнне імуннага статусу хворага».

З 1988 па 1997 год паслядоўна працаваў у якасці асістэнта, дацэнта, прафесара кафедры педыятрыі ВДМУ па курсе дзіцячых інфекцыйных хвароб, з 1998 г. — загадчык названым курсам. У 1997 г. у Навуковым Савеце Санкт-Пецярбургскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі абараніў доктарскую дысертацыю «Цытамегалавірусная інфекцыя ў дзяцей (клініка-эпідэміялагічныя і імунапатагенетычныя аспекты)» па спецыяльнасці «Інфекцыйныя хваробы». У 2003 г. ВАК Рэспублікі Беларусь прысвоена вучонае званне «Прафесар» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына». З кастрычніка 2005 года — загадчык кафедры інфекцыйных хвароб БелМАПА.

«Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Аўтар 120 навуковых прац, навучальнага дапаможніка «Інфекцыйныя хваробы ў дзяцей». У цяперашні час асноўныя навуковыя інтарэсы сканцэнтраваныя ў галіне ВІЧ-інфекцыі, апартуністычных інфекцый, вакцынапрафілактыкі, прыроджаных і перынатальных інфекцый.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Інфекцыяністы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў