wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Булыга

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Булыга. Уладзімір Антонавіч Булыга (7 верасня 1936, в. Канюцічы, Мінскі раён — 2009) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1962 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1967 годзе. Выкладчык архітэктурнага факультэта БПА з 1967 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1971 года.

Творчасць

Помнік землякам у Брадзяціне

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Сярод работ: кампазіцыі «Арсеналец» (1967), «Юнацтва» (1970); партрэты М. Багдановіча, хірурга В. А. Мохарта; помнікі С. І. Вавілаву ў Мінску і землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (в. Брадзяцін Маларыцкага раёна, абодва 1978), мемарыяльныя дошкі М. Лынькову, М. В. Дарашэвічу ў Мінску, І. І. Якубоўскаму ў Оршы і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы