wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Багіна

Уладзімір Антонавіч Багі́на[1] (4 лістапада 1934) — беларускі геолаг. Кандыдат геолага-мінералагічных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1978), член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Карнюткі (зараз у Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Пасля заканчэння ў 1958 годзе геаграфічнага факультэта[2] Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта накіраваны на працу на Палессе, у Беларускую кантору разведачнага свідравання, дзе прайшоў шлях ад калектара да старшага геолага ўчастка свідравання і тэматычнай партыі. Пасля адкрыцця першага ў Беларусі Рэчыцкага радовішча нафты (1964) і арганізацыі трэста «Белнафтагазразведка» быў прызначаны галоўным геолагам Рэчыцкай нафтаразведачнай экспедыцыі глыбокага свідравання. З 1969 года стаў начальнікам аддзела нафты і газу, з 1973 года намеснікам начальніка Упраўлення геалогіі пры СМ БССР, пераўтворанага пазней у РУП «Белгеалогія». З 1998 года — загадчык лабараторыі нафтагазаноснасці БелНДГРІ.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па нафтавай геалогіі і тэктоніцы Прыпяцкага прагіну[1]. Пры непасрэдным удзеле У. А. Багіны былі адкрыты і разведаны першыя, а затым шэраг іншых радовішчаў нафты ў Беларусі. Удзельнічаў у арганізацыі пошукаў і разведкі нафты, якія праводзіла аб’яднанне «Беларусьгеалогія» ў Заходняй Сібіры.

Сааўтар патэнтаў[3].

Зноскі

  1. 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Лаўрэаты дзяржаўных прэмій // Сайт БДУ
  3. База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Кандыдаты геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі геаграфічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечанскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай інжынернай акадэміі