wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хрыпач. Уладзімір Аляксандравіч Хрыпач (нар. 2 кастрычніка 1949, г. Мінск) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар хімічных навук (1990), прафесар (1997).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1971).

C 1971 года стажор-даследчык, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, з 1974 года малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1982 года загадчык лабараторыі Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 1992—1997 гадах намеснік галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3].

Узнагароды

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1996) за сінтэз, даследаванне і прымяненне брасінастэроідаў — новага класа гармонаў раслін.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў галіне біяарганічнай хіміі. Правёў даследаванні па хіміі стэроідных гармонаў і роднасных біярэгулятараў. Выявіў клас імунамадулятараў у якасці асновы новых лекавых сродкаў для стымуляцыі імунітэту ў чалавека і сельскагаспадарчых жывёл. Стварыў нітрылаксідную метадалогію атрымання ключавых інтэрмедыятаў стэроідаў і іншых біяактыўных злучэнняў, знайшоў новыя регіё- і стэрэаселектыўныя рэакцыі. Даследаванні гэтага накірунку, што адносяцца да хіміі 2-ізаксазалінаў, адкрылі магчымасць выкарыстання апошніх ў практыцы арганічнага сінтэзу і дазволілі стварыць айчынны аналаг пестыцыду «тачыгарэн» на аснове 3-оксі-5-метылізаксазолу. На аснове аднаго з фітагармонаў створаны прэпарат Эпін, які прайшоў палявыя выпрабаванні і дазволены да прымянення ў сельскай гаспадарцы (прэпарат прымяняецца ў Расіі, Беларусі і Украіне для павышэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур, паляпшэння якасці прадукцыі). Развіў падыходы да сінтэзу іншых класаў прыродных стэроідаў — экдызонаў (гармонаў насякомых), вітамінаў D, марскіх стерынаў, біялагічна актыўных інгрэдыентаў лекавых раслін.

Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, больш за 60 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Vladimir Aleksandrovich Khripach // Identifiants et RéférentielsABES, 2011.
  2. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-160789&strq=l_siz=20
  3. ХРЫПАЧ Уладзімір Аляксандравіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары хімічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біяарганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Хімікі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»