wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Сіняк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сіняк. Уладзімір Аляксандравіч Сіняк (нар. 1 снежня 1967, в. Лозкі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (інжынер-механік), Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (інжынер-будаўнік).

Працоўную дзейнасць пачаў загадчыкам майстэрняў калгаса «Іскра» Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Працаваў дырэктарам вытворчага ўпраўлення «Дзятлаварайгаз» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз», намеснікам генеральнага дырэктара па будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз».

З’яўляўся дэпутатам Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды

Узнагароджваўся граматамі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў, унітарнага прадпрыемства «Гроднааблгаз» і дзяржаўнага вытворчага аб’яднання «Белпалівагаз»[1].

Зноскі

  1. Сіняк Уладзімір Аляксандравіч
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 27-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ