wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацюхін. Уладзімір Аляксандравіч Мацюхін (11 чэрвеня 1931, вёска Петрапаўлаўка, Мікалаеўская вобласць, УССР — 13 лютага 2020) — беларускі фізіёлаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1986), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1977). 

Біяграфія

Скончыў Ваенна-Марскі факультэт пры 1-м Ленінградскім медыцынскім інстытуце (1953). У 1953—1979 гг. служыў на Ваенна-Марскім Флоце лекарам часткі, галоўным Радыёла-таксікалогіі Ціхаакіянскага флоту, у 1966—1978 гг. член секцыі абаронная праблем Прэзідыума АН СССР (г. Новасібірск). У 1978—1988 гг. дырэктар Інстытута фізіялогіі Сібірскага аддзялення АМН СССР. У 1988—1993 гг. дырэктар НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, у 1994—2005 гг. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2005 г. прафесар Маскоўскай медыцынскай акадэміі імя І. М. Сечанава.

Навуковыя працы прысвечаны праблемам экалогіі, біёнікі, біярытмалогіі, радыяцыйнай медыцыны. Даследаваў фізіялогію здаровага чалавека пры пераездзе яго ва ўмовы мусоннага клімату Далёкага Усходу. Абгрунтаваў і сфармуляваў асноўныя палажэнні высунутай канцэпцыі дынамічнай рэгіянальнай (геаграфічнай) нормы фізіялагічных паказчыкаў. Распрацаваў фізіялогію і хронаэкалогію геаграфічных перасоўванняў, звязаных са зменай чалавекам прыродна-кліматычных і сацыяльна-вытворчых умоў. Ажыццявіў комплексныя даследаванні па эколага-фізіялагічных і эколага-радыяцыйных праблемах чалавека пасля Чарнобыльскай катастрофы. Распрацоўваў сістэмы жыццезабеспячэння пасля буйных радыяцыйных катастроф.

Узнагароды

Узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны (2002), медалямі.

Навуковыя працы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мікалаеўскай вобласці
Катэгорыя·Фізіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута фізіялогіі НАНБ
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Акадэмікі РАМН
Катэгорыя·Акадэмікі АМН СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»