wd wp Пошук:

Уладзімір Аляксандравіч Заламай

Уладзі́мір Алякса́ндравіч Залама́й (нар. 7 студзеня 1940, в. Канчаны, Гродзенскі павет, Беластоцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Ваўкавыскі заатэхнікум (1960), Мінскі радыётэхнічны інстытут (1968), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1980).

З 1968 года працаваў інжынерам на Брэсцкім заводзе электравымяральных прыбораў, начальнікам цэха, з 1973 года — сакратар парткама Брэсцкага электрамеханічнага завода, з 1980 года — першы сакратар Баранавіцкага гаркама КПБ. Узначальваў аддзел прамысловасці, з 1986 па 1989 гады быў сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, у 1989 — 1992 — першы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама, з 29 чэрвеня 1993 года — намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, з 26 жніўня 1994 года — міністр па справах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

9 снежня 1994 года быў прызначаны старшынёй Брэсцкага аблвыканкама.[1]

13 сакавіка 2000 года быў адпраўлены ў адстаўку.[2]

Пасля быў прызначаны кіраўніком Калінінградскага аддзялення пасольства Рэспублікі Беларусь у Расіі.

З 2008 года працаваў выканаўчым дырэктарам ТАА «Балтыйская гандлёвая кампанія».

Зноскі

  1. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 9 снежня 1994 года N 256 «Аб прызначэнні У. А. Заломая старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта»
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавiка 2000 г. № 130 «Аб вызваленні У. А. Заломая ад пасады старшыні Брэсцкага аблвыканкама»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (1919—1940)
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Савета Міністраў БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
Катэгорыя·Першыя сакратары Баранавіцкага гаркама КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Сакратары Брэсцкага абкама КПБ
Катэгорыя·Міністры па Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі БДУІР
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня