wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Шаўчэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Шаўчэнка і Уладзімір Шаўчэнка.

Уладзімір Іванавіч Шаўчэнка (12 мая 1906, п. Праскавея, Свята-Крастоўскі павет, Стаўрапольская губерня — пасля сакавіка 1944) — беларускі гісторык, прафесар. Дэкан гістарычнага факультэта БДУ ў 1943—1944 гадах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вясковага агранома і настаўніцы. Бацька Уладзіміра Іванавіча памёр ад сыпнога тыфу ў 1919 годзе. Яго дзед Даніла Шаўчэнка з’яўляўся далёкім родзічам Тараса Шаўчэнкі.

У 1923 годзе ў Есентуках закончыў школу другой ступені, пасля вучыўся ў мужчынскай класічнай гімназіі і рэальным вучылішчы. У 1924 годзе паступіў у Маскоўскі вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут, пасля двух з паловай гадоў навучання ў якім па спецыяльнасці «Антычная літаратура» перапаступіў на гісторыка-лінгвістычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта. У 1929 годзе пасля завяршэння навучання ва універсітэце пачаў працаваць у якасці бібліёграфа, затым літаратуразнаўцы ў Акадэміі навук СССР.

У 1933 годзе зацверджаны дацэнтам (па кафедры гісторыі) Пскоўскага педагагічнага інстытута.

З другой паловы 1930 гадоў працуе прафесарам Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута.

З 1937 года працуе дацэнтам кафедры ўсеагульнай літаратуры, загадчыкам археалагічнага музея, дацэнтам кафедры старажытнага часу і сярэдніх вякоў БДУ. Адначасова ён чытае лекцыі ў Казанскім дзяржаўным універсітэце і працуе ў Баранавіцкім педагагічным інстытуце.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны эвакуіруецца ў Йашкар-Алу, дзе становіцца дырэктарам Інстытута ўдасканалення настаўнікаў. З 1942 года працуе ў ЦК КП(б)Б, рэдактарам ва Усеславянскім камітэце, супрацоўнікам Савінфармбюро. Пасля аднаўлення дзейнасці БДУ і гістарычнага факультэта на чыгуначнай станцыі Сходня пад Масквой загадам рэктара прызначаецца спачатку Вучоным сакратаром і загадчыкам кафедры старажытнай гісторыі, а 6 снежня 1943 года — выканаўцам абавязкаў дэкана гістарычнага факультэта, якую займае да сакавіка 1944 года[1].

Зноскі

  1. ШАЎЧЭНКА УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўрапольскай губерні
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі