wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Цярноў

Уладзімір Іванавіч Цярноў (нар. 10 лютага 1937, г. Масква, Расія) — беларускі гігіеніст, радыебіёлаг, радыетаксіколаг. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1988). Член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па радыяцыйнай засцярозе пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 2007), старшыня камісіі (1994—2001), намеснік старшыні (2001—2007).

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1960), Усесаюзны навукова-даследчы інстытут гігіены працы і прафесійных захворванняў (Ленінград; 1964).

Працаваў Беларускім навукова-даследчым санітарна-гігіенічным інстытуце (1960—1961 і 1964—1979 — кіраўнік аддзела радыяцыйнай гігіены, пазней гігіены працы); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1979; старшы выкладчык, з 1981 — дацэнт, з 1987 — прафесар, у 1991—2005 — загадчык кафедры агульнай гігіены, з 1997 — гігіены і медыцынскай экалогіі, з 2005 — прафесар, у 1984—1995 — прарэктар па навуковай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: радыяцыйная гігіена і радыебіялогія; радыяцыйная таксікалогія; канцэптуальныя асновы радыяцыйнай засцярогі, гігіенічнай ацэнкі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Узнагароды

Медаль «За доблесную працу» (1970), значок «Отличнику здравоохранения» (1975) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага