wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нічыпаровіч.

Уладзімір Іванавіч Нічыпаровіч (2 сакавіка 1900, сяло Багародскае, Загорскі раён, Маскоўская вобласць31 студзеня 1945) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі. Генерал-маёр (1943). Член КПСС з 1928 года.

Біяграфія

Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве. З 1917 года ў Чырвонай гвардыі, з 1918 года ў Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. З 1924 года на камандных пасадах у Беларускай ваенай акрузе. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце, камандаваў дывізіяй. Удзельнік Мінскага партыйнага падполля. З канца 1941 года ў партызанах, адзін з ініцыятараў стварэння і камандзір 208-га партызанскага палка. У красавіку — верасні 1942 года — камандзір Клічаўскага аператыўнага цэнтра. У верасні 1942 года быў адазваны ў Маскву і прызначаны намеснікам камандзіра 4-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса. У 1943 годзе быў арыштаваны. Рэабілітаваны ў 1952 годзе.

Памяць

У Пружанах яго імем названа вуліца, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 сакавіка
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 31 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў