wd wp Пошук:

Уладзімір Іванавіч Кузьменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузьменка. Уладзімір Іванавіч Кузьменка (23 жніўня 1952, в. Хватаўка, Бялыніцкі раён) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2008)[1]. Дацэнт (2001). Даследуе гісторыю Беларусі перыяду Другой сусветнай вайны.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1975). Найбольшы ўплыў на фарміраванне яго гістарычнага светапогляду аказалі Л. С. Абецэдарскі і А. Ф. Юдзянкоў. У 1988 абараніў кандыдацкую дысертацыю «Участие советской интеллигенции в партизанском движении в Белоруссии (1941—1944 гг.)» (нав. кіраўнік к.г.н. Э. Ф. Языковіч). З 1975 па 1979 працаваў настаўнікам у Эсьмонской СШ Бялыніцкага раена, з 1979 па 1986 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1986 па 1989 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, пазней старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін ІГ НАН Беларусі. Ад 2007 загадчык Цэнтра гісторыі постіндустрыяльнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У 2008 у дысертацыйным савеце пры ІГ НАН Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941—1945 гг.)».

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941—1945 гг.) : автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора исторических наук : 07.00.02 / Кузьменко Владимир Иванович ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научное учреждение «Институт истории». — Мн., 2008. — 49 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ