wd wp Пошук:

Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту

Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту (укр.: Український державний університет залізничного транспорту) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве.

Гісторыя

Гісторыя ўстановы бярэ свой пачатак 12 чэрвеня 1930 года, калі ў адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў УССР быў створаны Харкаўскі эксплуатацыйна-цягавы інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У новым інстытуце пачалі заняткі 432 студэнты. У 1932 годзе навучальная ўстанова была перайменавана ў Харкаўскі эксплуатацыйна-механічны інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, а восенню 1933 года — у Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1993 годзе інстытут быў акрэдытаваны дзяржаўнай акрэдытацыйнай камісіяй Міністэрства адукацыі і навукі Украіны па IV ўзроўню акрэдытацыі са змяненнем статусу. Інстытут стаў называцца Харкаўскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту. Згодна з загадам Міністэрства транспарту і сувязі Украіны ад 28 мая 2001 года ВНУ стала Украінскай дзяржаўнай акадэміяй чыгуначнага транспарту. Распараджэннем Кабінета Міністраў Украіны ад 30 кастрычніка 2014 года ў рамках імплементацыі новага Закона Украіны “Аб вышэйшай адукацыі” ўстанова перайменавана ва Украінскі дзяржаўны ўніверсітэт чыгуначнага транспарту.

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Харкава
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Харкава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Харкаў
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта