wd wp Пошук:

Украінская рэвалюцыя

Украінская рэвалюцыя альбо Вайна за незалежнасць Украіны — шэраг падзей, звязаных з нацыянальна-вызваленчай барацьбой украінскага народа ў 1917—1921 гадах.

Штуршком да пачатку Украінскай рэвалюцыі стала Лютаўская рэвалюцыя ў Расійскай імперыі. Ва Украіне ўтварыўся альтэрнатыўны цэнтр улады — Украінская Цэнтральная Рада (УЦР), якая стала прадстаўнічым органам украінскіх дэмакратычных сіл і ўзначаліла нацыянальна-дэмакратычную рэвалюцыю ва Украіне. Кіраўніком УЦР стаў Міхаіл Грушэўскі.

У перыяд з 1917 па 1921 гады Украіна перажыла розныя формы нацыянальнай дзяржаўнасці (УНР, Украінская дзяржава, ЗУНР), але дзяржаўную незалежнасць утрымаць не змагла. Украінскія этнічныя тэрыторыі былі падзеленыя паміж СССР, Польскай Рэспублікай, Каралеўствам Румынія і Чэхаславацкай Рэспублікай. Такім чынам, Украінская нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя пацярпела паразу. Гэта параза было была следствам незгуртаванасці палітычнай эліты, незавершанасці працэсу фарміравання нацыі, адрозненняў паміж нацыянальнымі і сацыяльнымі задачамі вызвольнага руху, яго абумоўленасцю знешнімі палітычнымі і перш за ўсё ваеннымі фактарамі. Аднак, не дасягнуўшы сваёй мэты, Украінская рэвалюцыя пачала працэс фарміравання сучаснай палітычнай нацыі і адрадзіла традыцыю ўкраінскай дзяржаўнасці.

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канфлікты 1919 года
Катэгорыя·Украінская Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Канфлікты 1921 года
Катэгорыя·Канфлікты 1917 года
Катэгорыя·Канфлікты 1920 года
Катэгорыя·Войны Украіны
Катэгорыя·Войны Францыі
Катэгорыя·Войны Германіі
Катэгорыя·Расійска-ўкраінскія адносіны
Катэгорыя·Войны Польшчы
Катэгорыя·Канфлікты 1918 года
Катэгорыя·Гісторыя Украіны (1917—1991)
Катэгорыя·Войны за незалежнасць
Катэгорыя·Войны Расіі
Катэгорыя·Нацыянальна-вызваленчыя рухі
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Расіі