wd wp Пошук:

Узброеныя сілы Буркіна-Фасо

Узброеныя сілы Буркіна-Фасо (фр.: Les forces armées du Burkina Faso) — ваенная арганізацыя, прызначанная для забеспячэння ваеннай бяспекі і ўзброенай абароны Буркіна-Фасо. Узброеныя сiлы падзеленыя тыпа: сухапутныя сілы, ваенна-паветраныя сілы i нацыянальная жандармерыя. Войскi размежаваны на 3 ваенныя раёны. Гадавы ваенны бюджэт краiны складае 72,7 млн долл.

Гiсторыя

Калі ў 1960 годзе Верхняя Вольта атрымала незалежнасць, то першае за што ўзяўся ўрад стала фарміраванне ўзброеных сіл. Касцяк Узброеных сіл Верхняй Вольты склалі былыя служачыя французскіх каланіяльных войск. Ваенныя Рэспублікі Верхняя Вольта здзейснілі 4 ваенныя перавароты: ў 1966, 1980, 1982 і 1983 гадах.

Узброеныя сілы Буркіна-Фасо былі задзейнічаны ў Агашэрскай вайне 1985 года, дзе яны пацярпелі паразу. Пасля гэтага прэзыдэнт Томас Санкарэ пачаў праводзіць рэформы ў ўзброеных сілах. Аднак яны не былi завершаны з-за перавароту i гібелі Санкарэ.

З красавiка 2013 больш за 2000 буркiнiйскix ваеннаслужачых прынiмаюць ўдзел у мiратворчых мiсiях ААН.[2].

У 2014 годзе служачыя ўзброеных сіл здзейснілі ваенны пераварот, зрабіўшы прэзідэнтам Мішэля Кафандо. У 2015 годзе група вайскоўцаў паспрабавала скінуць Кафандо, але яе план праваліўся.

Склад

Сухапутныя сілы

Агульная колькасць сухапутных сiл Буркіна-Фасо складае 6 400 чалавек. Сухапутные сiлы складаюцца з 6 палкоў (5 пяхотных і 1 паветрана-дэсантны), 1 танкавага i 1 артылерыйскага дывізіёнаў, інжынернага батальёна. На ўзбраенні знаходзяцца больш за 80 БРМ (AML-60 i -90, «Iланд-90», EE-9, М20), 54 БТР (М3, АСМАТ, «Пума»), каля 30 мінамётаў (81-мм i «Брандт»), 9 РСЗА (Туре 63, APRA-40), 14 зенітных ўстановак (5-мм і 20-мм)

Ваенна-паветраныя сілы

На службе ў ВПС знаходзяцца 300 чалавек. Самалётны парк складаеццы з штурмавікоў (А-29В, DA42M i АТ-802), траспартных (PA-34, «Боiнг-727», «Бiч-200», PA-34, «Цэсна-150», «Цесна-172», CN-235, РА-31,  HS-748, МН-152) i навучальных самалётаў (SF-260WL, «Тэтрас», R-235). З вераталётаў на ўзбраенні знаходзяцца Мi-24В, Мi-171Ш[3], AW139, AS350, SA365N, Мi-17, Мi-8, SA316.

Нацыянальная жандармерыя

У жандармерыі Буркіна-Фасо служаць 3 900 чалавек. Яе аснову складаюць жыхары сельскай мясцовасці.

Народная мiлiцыя

Народная мiлiцыя — дапаможны тып войскаў у Буркіна-Фасо. Падраздзялення народнай міліцыя з’яўляюцца, па сутнасці, апалчэннем. На іх ўзбраенні знаходзіцца стралковая зброя і лёгкабраняваная тэхніка. Колькасць народнай міліцыя Буркіна-Фасо складае 45 000 чалавек.

Зноскі

  1. Вооружённые силы стран мира (руск.)
  2. Кампания «Служба и самоотверженность»
  3. Россия поставит в Буркина-Фасо вертолеты Ми-171Ш - РИА Новости

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя сілы паводле краін
Катэгорыя·Буркіна-Фасо