Удоды (Upupa) — род птушак, адзіны ў сямействе Удодавыя (Upupidae). Уключае 3 сучасных і адзін вымерлы віды.
Спачатку удодаў адносілі да атраду Ракшападобныя (Coraciiformes). Паводле класіфікацыі Сіблі-Алквіста ўдода разам з прадстаўнікамі роду Phoeniculus вылучылі ў атрад Upupiformes. Па больш позніх класіфікацыях гэтыя роды аб’ядналі з птушкамі-насарогамі ў атрад Bucerotiformes.
Спачатку род лічыўся манатыпным з адзіным відам удодам (Upupa epops) . Па сучаснай класіфікацыі да асобнага віду Upupa africana адносяць афрыканскую папуляцыю ўдода, а да віду Upupa marginata — мадагаскарскую папуляцыю. Акрамя таго, на востраве Святой Алены існаваў від Upupa antaios, што вымер ў XVI стагоддзі.