У́дзелаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Удзела.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Глыбоцкага раёна Маладзечанскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Літоўшчынскага і Верхненскага сельсаветаў. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мосарскага сельсавета, у склад Мамайскага сельсавета перададзена вёска Марцыбыліна[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2883 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 7,9 % — палякі, 3,0 % — рускія[3].