wd wp Пошук:

Вось дабра

Вось дабра

«Вось дабра» (ісп.: Eje del bien) — фраза, ужытая прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам для апісання адносін паміж яго краінай, Кубай і Балівіяй, якія прытрымліваюцца левай арыентацыі ў палітыцы і апаніруюць амерыканскай гегемоніі ў міжнародных справах. Гэты выраз абыгрывае ўжытае ў 2002 прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам-малодшым словазлучэнне «вось зла» пры апісанні варожых амерыканскай пануючай ідэалогіі палітычных рэжымаў Ірака, Ірана і КНДР.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Знешняя палітыка Кубы
Катэгорыя·Геапалітыка
Катэгорыя·Палітыка Балівіі
Катэгорыя·Палітыка Венесуэлы
Катэгорыя·Знешняя палітыка ЗША