wd wp Пошук:

Т-44

Т-44 (Аб’ект 136)савецкі сярэдні танк. Быў створаны ў 19431944 гадах канструктарскім бюро Уралвагонзавода пад кіраўніцтвам А. А. Марозава і прызначаўся для замены Т-34 у ролі асноўнага сярэдняга танка РСЧА. Нягледзячы на значнае знешняе падабенства з Т-34-85, канструктыўна Т-44 меў з ім мала агульнага і з’яўляўся прадстаўніком якасна новага пакалення танкаў, да якога адносіўся і пасляваенны Т-54.

Серыйная вытворчасць Т-44 пачалася ў 1944 годзе, аднак у ходзе Вялікай Айчыннай вайны яна вялася ў абмежаваных маштабах з мэтай не дапусціць скарачэння выпуску Т-34-85 у перыяд ажыццяўлення маштабных наступальных аперацый; у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны танк удзелу не прымаў.

Пасля вайны вытворчасць Т-44 працягвалася да 1947 года, яго выпуск абмежаваўся параўнальна малай па мерках серыйных танкаў таго часу колькасцю (усяго было выпушчана 1823 танка гэтага тыпу) і ў ролі асноўнага сярэдняга танка ён так і не змяніў Т-34-85, які быў заменены ўжо Т-54. Тым не менш, Т-44, неаднаразова мадэрнізаваліся і заставаліся на ўзбраенні Савецкай арміі аж да 1970-х гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Отечественные бронированные машины 1941-1945. Том 2, стр. 174

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Танкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэднія танкі