Тэцііўскі раён[1] (укр.: Тетіївський район) — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Кіеўскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тэцііў[1] (укр.: Тетіїв).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 32746 чалавек, плошча — 756 км².
Скасаваны 17 ліпеня 2020 года пасля завяршэння адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы.
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 22 пасялковых і сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння і 32 сяла.