wd wp Пошук:

Тэрэнс Тао

Тэрэнс Тао (нар. 17 ліпеня 1975, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі і амерыканскі матэматык, які працуе ў асноўным у галіне гарманічнага аналізу, дыферэнцыяльных ураўненняў у прыватных вытворных, камбінаторыкі, тэорыі лікаў і тэорыі ўяўленняў. Найбольш вядомай яго працай з’яўляецца доказ (сумесна з брытанскім матэматыкам Бенам Грынам) існавання калі заўгодна доўгіх арыфметычных прагрэсій простых лікаў (тэарэма Грына — Тао). Доктар філасофіі (1996), прафесар матэматыкі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе (з 1999). Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 18 мая 2007 года. Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2008). Член Амерыканскага філасофскага таварыства (2012), членкар АН Аўстраліі.

Лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2006). Лаўрэат Міжнароднай прэміі караля Фейсала ў сферы навукі (2010).

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Terence Tao // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 https://www.math.ucla.edu/~tao/whoami.html
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132190370 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. http://www.nytimes.com/2007/03/13/science/13prof.html
  6. https://www.packard.org/what-we-fund/science/packard-fellowships-for-science-and-engineering/fellowship-directory/tao-terence-c/
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэлаідзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага матэматычнага таварыства
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Аўстралійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 ліпеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты праграмы Фулбрайта
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных