wd wp Пошук:

Тэрэза Салгейру

Тэрэза Салгейру (парт.: Teresa Salgueiro, пры нараджэнні Марыя Тэрэза дэ Альмейда Салгейру, парт.: Maria Teresa de Almeida Salgueiro; нар. 8 студзеня 1969, Амадора, Лісабон) — партугальская спявачка, вакалістка гурта Madredeus (1987—2007), пасля сыходу з якога пачала сольную кар’еру. Здымалася ў фільме Віма Вендэрса «Лісабонская гісторыя».

Біяграфія

Тэрэза Салгейру з сямнаццаці гадоў выступала ў гурце Madredeus, у складзе якога яна правяла больш за тысячу канцэртаў. Усяго ў свеце прададзена больш за пяць мільёнаў копій альбомаў калектыву з вакалам Тэрэзы Салгейру.

У 2007 годзе пакінула гурт і занялася сольнай кар’ерай. Першы сольны альбом «Obrigado» быў выпушчаны ў 2005 годзе, калі вакалістка яшчэ не пакінула калектыў, сумесна з шэрагам вядомых музыкантаў і выканаўцаў: Хасэ Карэрасам, Каэтану Вялозу і іншымі.

У 2007 годзе ўдзельнічала ў якасці вядучай салісткі ў альбоме польскага кампазітара Збігнева Прайснера «Silence, Night & Dreams».

Праз год Тэрэза Салгейру выпусціла альбом «Matriz», у якім паспрабавала сумясціць розныя музычныя кірункі партугальскіх рэгіёнаў[2]. З гэтым альбомам яна выступала ў краінах Еўропы і Афрыкі.

Альбом 2011 года «O Mistério» Тэрэза Салгейру запісала пасля знаходжання ў манастыры Арабіда на тэрыторыі аднайменнага партугальскага прыроднага парку[2].

Сольная дыскаграфія

Зноскі

  1. http://www.teresasalgueiro.pt/en
  2. 1 2 Teresa Salgueiro: O Misterio
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Выканаўцы фаду
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты Партугаліі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Партугаліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Сапрана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне