wd wp Пошук:

Тэрыторыя Танганьіка

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Танганьіка.

Танганьіка (англ.: Tanganyika) — ўсходнеафрыканская тэрыторыя (і з 9 снежня 1961 года да 26 красавіка 1964 года незалежнай дзяржавы), якая размяшчалася паміж найбольшымі з афрыканскіх Вялікіх азёр: возерам Вікторыя, возерам Малаві і возерам Танганьіка, і была названай у гонар апошняга. Раней частка калоніі Германская Усходняя Афрыка, цяпер мацерыковая частка Танзаніі.

Падчас Першай сусветнай вайны тэрыторыя Танганьікі заваявана Вялікабрытаніяй і адышла да яе паводле Версальскага мірнага дагавора. З 22 ліпеня 1922 года мандатная тэрыторыя Лігі Нацый пад кіраваннем Вялікабрытаніі; з 11 снежня 1946 года падапечная тэрыторыя ААН пад тым жа кіраваннем.

9 снежня 1961 года Танганьіка стала незалежнай дзяржавай як канстытуцыйная манархія, а 9 снежня 1962 года абвешчана Рэспубліка Танганьіка ў складзе Садружнасці Нацый. 26 красавіка 1964 года Танганьіка і Занзібар утварылі Аб’яднаную Рэспубліку Танганьіка і Занзібар, пераназваную 29 кастрычніка 1964 года ў Аб’яднаную Рэспубліку Танзанія.

Хоць Танганьіка існуе ў межах Танзаніі, гэту назву больш не выкарыстоўваюць для абазначэння тэрыторыі. Яе выкарыстанне можа быць палітычна некарэктным, не толькі як зварот да каланіяльных часоў, але таксама як намёк на апазіцыю саюза з Занзібарам. У нашы дні назва Танганьіка выкарыстоўваецца галоўным чынам для абазначэння аднайменнага возера.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1961 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Танзаніі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Афрыкі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1919 годзе