wd wp Пошук:

Тэджон

Тэджон — горад прамога падпарадкавання ў цэнтры Паўднёвай Карэі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Чхунчхон-Намда. Афіцыйная назва горада — Горад-метраполія Тэджон. Пяты па велічыні горад Карэі з насельніцтвам 1564 тыс. жыхароў. Навукова-тэхнічная сталіца Паўднёвай Карэі. Размешчаны ў сярэдняй частцы Паўднёвай Карэі, за 167 км ад Сеула, за 294 км ад Пусана і за 169 км ад Кванджу. У Тэджоне вільготны мусонны клімат. Зіма прахалодная і сонечная, яе працягласць каля двух месяцаў, лета спякотнае і дажджлівае, яго працягласць — пяць месяцаў.

Зноскі

  1. http://worldpopulationreview.com/countries/south-korea-population/cities/
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Паўднёвай Карэі
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі