wd wp Пошук:

Тэатр Пампея

Рэканструкцыя тэатра Пампея
Месцазнаходжанне тэатра Пампея на карце горада,тэатр пазначаны чырвоным

Тэатр Пампея (лац.: Teatrum Pompei) — руіны старажытнарымскага тэатра ў Рыме.

Гней Пампей Вялікі загадаў закласці тэатр пасля свайго трыумфу ў 61 годзе да н.э., будынак быў асвечаны ў 55 годзе да н.э. Тэатр, размешчаны на Марсавым полі, умяшчаў у сябе 40 тысяч гледачоў[1]. Тэатр стаў першым каменным тэатрам у Рыме, месцы для гледачоў і інтэр’ер тэатра былі ўпрыгожаны мармурам[2]. Да тэатра прылягаў порцік Пампея, дзе 15 сакавіка 44 года да н.э. быў забіты Гай Юлій Цэзар, недалёка таксама размяшчалася курыя Пампея, дзе часам праходзілі паседжанні сената.

Ужыта тыповая для рымскай архітэктуры ордарная аркада.

Зноскі

  1. Поль Гіро. Глава 9. Цыркі, тэатры, амфітэатры
  2. Theatrum_Pompei (англ.) . — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тэатры Рыма
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма