wd wp Пошук:

Тыбурцінская брама

Тыбурцінская брама (сёння італ.: Porta San Lorenzo, таксама італ.: Porta Taurina) — брама Аўрэліянскай сцяны ў Рыме.

Праз браму праходзіла Тыбурцінская дарога, сёння Via Tiburtina Antica, якая вяла ў Цібур, пазней Цівалі. Сваю сучасную назву дарога атрымала ад базілікі Сан-Ларэнца-фуоры-ле-Мура.

Тыбурцінская брама з’яўляецца ў аснове манументальнай аркай, пабудаванай з траверціну з Цівалі, у якой злучаліся тры вадаправоды Aqua Iulia, Aqua Marcia і Aqua Tepula, якія перасякалі Тыбурцінскую дарогу.

Арка была пабудавана пры імператары Аўгусце ў 5 годзе да н.э. Пры будаўніцтве ў 271 годзе Аўрэліянавай сцяны арка была ўбудавана ў сцяну, былі дабудаваны 2 абарончыя вежы і такім чынам збудаванне стала гарадской брамай.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма