wd wp Пошук:

Сцяна Аўрэліяна

Сцяна Аўрэліяна пазначана чорным.

Сцяна Аўрэліяна (лац.: Mura aureliane) — пабудавана вакол старажытнага Рыма пры імператары Аўрэліяне ў 271—275 гадах вакол больш старажытнай Сервіевай сцяны. Унутры сцяны знаходзяцца сем узгоркаў Рыма, Марсава поле і раён Трастэверэ на левым беразе Тыбра (агульная плошча — 13,7 км²).

Сцены таўшчынёй 3,4 м і перыметрам 19 км былі пабудаваны з бетону і абліцаваны цэглай як раз напярэдадні Вялікага перасялення народаў. Вежы размяшчаліся на адлегласці ста футаў адна ад адной; іх агульны лік даходзіў да 383. Вышыня сцяны пры Аўрэліяне не перавышала васьмі метраў; пры Ганорыі ў V стагоддзі яна была надбудавана ўдвая супраць ранейшага.

Гоцкі кароль Таціла паспеў разабраць трэцюю частку перыметра сцен, але нават у Сярэднявечча пакінутыя ўчасткі працягвалі лічыцца самавітым умацаваннем. У эпоху Рэнесансу яны былі абноўлены і адрэстаўраваны (у прыватнасці, браму Пія спраектаваў сам Мікеланджэла). У браме св. Себасцьяна (адкуль пачынаецца Апіева дарога) цяпер дзейнічае музей Аўрэліянавых сцен.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма
Катэгорыя·Фартыфікацыйныя збудаванні
Катэгорыя·Крэпасці
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар людзей