wd wp Пошук:

Тыбета-бірманскія мовы

Тыбета-бірманскія мовы — галіна сіна-тыбецкай моўнай сям’і.

Былі асобна вылучаны брытанскім даследчыкам Джэймсам Логанам у 1856 г. Да нашага часу ўнутраная класіфікацыя знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.

Лічыцца, што тыбета-бірманскія мовы адасобіліся ад сінійскай галіны некалькі тысяч гадоў таму. Месцамі першаснага фарміравання былі або заходняя частка даліны Хуанхэ або тэрыторыя сучаснага паўднёва-усходняга Кітая ад возера Цынхай да Юньнані.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тыбета-бірманскія мовы