wd wp Пошук:

Кукунор

Возера Кукунор

Кукунор (манг. Хөхнуур — «сіняе возера»), Цынхай (кіт. 青海湖) — бяссцёкавае салёнае возера ў Кітаі, ва ўсходняй частцы гор Наньшань.

Даўжыня каля 105 км, шырыня да 65 км, плошча каля 4,2 тыс. км², глыбіня да 38 м.

Возера азмешчана на вышыні 3205 м і займае цэнтральную частку Кукунорскай раўніны. Берагі слаба расчлянёныя, развіты старажытныя азёрныя тэрасы (выш. да 50 м). На возеры пясчаныя астравы.

У Кукунор упадаюць 23 ракі. Найбольшая з іх, рака Бух-Гол утварае дэльту. 3 лістапада да сакавіка ледастаў.

Багатае рыбай.

Фауністычны заказнік Цынхайху.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Азёры Кітая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Салёныя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра азёры без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара