wd wp Пошук:

Крывошынскі сельсавет

Крыво́шынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Крывошын.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласці. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліпскага сельсавета[1]. 22 красавіка 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Свяціцкага сельсавета Ганцавіцкага раёна, таксама ў склад сельсавета з Тухавіцкага сельсавета Быценскага раёна перададзена вёска Залужжа[2]. 6 красавіка 1981 года ў склад сельсавета з Востраўскага сельсавета перададзена вёска Стральцы[3]. 3 снежня 1997 года з часткі сельсавета ўтвораны Свяціцкі сельсавет, які быў скасаваны 20 снежня 2013 года і зноў увайшоў у склад Крывошынскага сельсавета[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 2798 чалавек[5], з іх 96,9 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области(недаступная спасылка)
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Крывошынскі сельсавет