Турыйскі раён[1] (укр.: Турійський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Валынскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Турыйск[1] (укр.: Турійськ).
Утвораны 20 студзеня 1940 года. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 26418 чалавек, плошча — 1205 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 2 пасялковых і 20 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 пасёлкі гарадскога тыпу і 74 сяла.