Турпа́ны (Melanitta) — род вадаплаўных птушак сямейства качыных атраду гусепадобных. Налічвае 5 відаў, пашыраных у паўночнай частцы Еўразіі і ў Паўночнай Амерыцы.
Цела турпанаў даўжынёй 48—56 см. Важаць ад 0,9 да 2[2] кг. Самкі драбнейшыя за самцоў. Колер апярэння самцоў чорны, часам з белай плямай (люстэркам) на крыле. Самкі цёмна-бурыя. Шыя кароткая. Дзюба жоўтая або чырвоная з чорным. Жывуць у тундры, лесатундры, у поймах рэк, берагах азёр і на марскіх узбярэжжах, на мохавых балотах у тайзе. Адкладваюць да 10[2] яек. Кормяцца дробнай рыбай, раслінамі і воднымі беспазваночнымі.
Праект APUS.RU (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турпаны