wd wp Пошук:

Тураўскі краязнаўчы музей

Тураўскі краязнаўчы музей — адзін з найстарэйшых музеяў Гомельскай вобласці. Заснаваны ў 1927 годзе на базе школьнага гуртка гісторыі і прыроды, меў больш за сто экспанатаў.

Гісторыя

Заснавальнік і першы дырэктар музея - настаўнік геаграфіі Максім Емяльянавіч Бруй. Актыўны ўдзел у стварэнні музея прымаў бібліятэкар Народнага дома Парфен Антонавіч Шчакатовіч.

У час Вялікай Айчыннай вайны сабраная музейная калекцыя была цалкам знішчана. Пасля заканчэння вайны і да снежня 1949 новая музейная калекцыя збіралася і экспанавалася ў прыватным доме П. А. Шчакатовіча. Рашэннем Палескага аблвыканкама ад 1949 года Тураўскі краязнаўчы музей быў адкрыты зноў. Да 1961 музейная калекцыя налічвала 1290 адзінак.

Рэшткі царквы

Па ініцыятыве музея ў 1961 годзе на сярэднявечным гарадзішчы Турава былі праведзены першыя буйныя археалагічныя даследаванні Тураўскім атрадам АН СССР. Тады ж маскоўскія археолагі выказалі здагадку, што на гарадзішчы размяшчаюцца рэшткі манументальнага збудавання. Раскопкі 1963 года пацвердзілі здагадкі навукоўцаў - быў выяўлены падмурак сярэднявечнага цаглянага храма. У цяперашні час падмурак храма XII стагоддзя з’яўляецца цэнтральным экспанатам гісторыка-археалагічнага комплексу «Старажытны Тураў».

Калекцыя

Сучасная музейная калекцыя налічвае больш за 11 тысяч адзінак асноўнага фонду прадметаў археалогіі, этнаграфіі, дакументаў і інш.

У цяперашні час музей мае пяць экспазіцыйных і адну выставачную залу: старажытнасці, этнаграфіі, Вялікай Айчыннай вайны і прыроды. У зале старажытнасці прадстаўлены музейныя прадметы - знаходкі неаліту, жалезнага веку, ранняга сярэднявечча: каменныя і крэмневыя прылады працы, кераміка, вырабы з жалеза, рамяство рэзі па костцы і т. п.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Славутасці Турава
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Краязнаўчыя музеі Беларусі
Катэгорыя·Музеі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Культура Турава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных