wd wp Пошук:

Туманнасць Арыёна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. M42.

Вялікая туманнасць Арыёна (таксама вядомая як Месье 42, М42 ці NGC 1976) — дыфузная туманнасць у сузор’і Арыёна.

Самая яркая газавая туманнасць на начным небе. Адно з найбольшых газава-пылавых воблакаў, бліжэйшае да Сонечнай сістэмы ў Галактыцы. Адлегласць да яе звыш 1000 светлавых гадоў, або каля 300 парсек. Мае выгляд мігатлівай бледнай плямы ў сузор’і Арыёна пад трыма яркімі зоркамі «пояса Арыёна». Папярочнік туманнасці больш за 5 пс.

Належыць да эмісійных туманнасцяў. Сярэдняя шчыльнасць у 1017 разоў меншая за шчыльнасць паветра. Эмісійныя газава-пылавыя туманнасці могуць з’яўляцца раёнамі актыўнага зоркаўтварэння. У Вялікай туманнасці Арыёна з дапамогай касмічнага тэлескопа Хабла выяўлены пратазоркі, абкружаныя протапланетнымі дыскамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 NASA/IPAC Extragalactic Database(англ.) . Position data points for object MESSIER 042 (11 ліпеня 2005).(Праверана 13 ліпеня 2011)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1610 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Дыфузныя туманнасці
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Арыён (сузор’е)
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара