wd wp Пошук:

Трэцяя хваля фемінізму

**Трэцяя хваля фемінізму** — тэрмін, з якім атаясамляюцца некалькі разнавіднасцяў [фемінісцкай](/Фемінізм "Фемінізм") дзейнасці і даследаванняў, дакладныя гістарычныя рамкі якіх з'яўляюцца прадметам спрэчак, аднак звычайна ўказваецца перыяд з пачатку 1990-х да пачатку 2010-х гадоў. Тэрмін «фемінізм трэцяй хвалі» ўвяла Рэбека Уокер у эсэ 1992 года[[1]](/Трэцяя_хваля_фемінізму#cite_note-1).

Прыблізна з 2013 года наступіла наступная фаза — чацвёртая хваля фемінізму (англ.).

Агульная характарыстыка

Феміністкі трэцяй хвалі лічаць, што неабходныя далейшыя змены ў стэрэатыпах, адлюстраванні ў медыя і пазначэнні жанчын у мове. Ідэалогія трэцяй хвалі факусуецца на больш постструктураслісцкай інтэрпрэтацыі гендара і сексуальнасці. Фемінісцкія тэорыі трэцяй хвалі ўключаюць у сябе элементы квір-тэорыі (англ.), антырасізму (англ.), вуманізму (англ.), посткаланіяльнай тэорыі (англ.), экзістэнцыялізму, трансцэндэнталізму (англ.), постмадэрнізму, транснацыяналізму (англ.), кіберфемінізму (англ.), экафемінізму (англ.), індывідуалістычнага фемінізму (англ.), праблематыкі трансгендэрнасці і інш.

Гісторыя

Трэцяя хваля фемінізму пачалася ў 1990-х гадах як адказ на недахопы другой хвалі фемінізму (англ.) і адмоўную рэакцыю супраць існавання фемінісцкіх ініцыятыў. Таксама трэцяя хваля грунтавалася на дасягненнях фемінізму другой хвалі, такіх як стварэнне сховішчаў для ахвяраў гвалту, прызнанне праблемы гвалту над жанчынамі на грамадскім узроўні, доступ да кантрацэпцыі і абортаў, гендарныя даследаванні (англ.) і інш.

Узнікненне фемінізму трэцяй хвалі шмат у чым звязана з дзейнасцю чарнаскурых феміністак, такіх як бэл хукс (англ.) і Одры Лорд (англ.). Яны працавалі над уключэннем пытанняў, звязаных з расай, у поле дзейнасці фемінізму[2][3].

У 1991 годзе Аніта Хіл абвінаваціла ў сексуальных дамаганнях Кларэнса Томаса, які балатаваўся тады на пасаду Вярхоўнага суддзі ЗША. Суд не вынес абвінавачвання Томасу. У адказ на гэты інцыдэнт Рэбека Уокер (англ.) апублікавала артыкул пад назвай «Становячыся трэцяй хваляй», у якой адзначыла: «Я не феміністка пост-фемінізму. Я феміністка трэцяй хвалі»[4].

З трэцяй хваляй фемінізму таксама звязваюць Riot Grrrl (англ.) — фемінісцкі рух, які ўзнік у індзі-/панк-року 1990-х гадоў[5]. Выканаўцы часта звярталіся да тэм, звязаных з гендарнай няроўнасцю (англ.), згвалтаваньнямі, хатнім гвалтам і правам на аборт.

Феміністкі трэцяй хвалі выкарыстоўваюць Інтэрнэт і сучасныя тэхналогіі, каб узмацніць свой рух і павялічыць аўдыторыю[6].

Некаторыя аўтары крытыкуюць выкарыстанне метафары «трэцяй хвалі фемінізму» адносна 1990-2000 гадоў, бо ў гэты перыяд не назіралася масавых мабілізацый за правы жанчын, параўнальных з пратэстамі другой хвалі, а развіццё фемінізму адбывалася ў асноўным у тэарэтычнай плоскасці. Чынцыя Аруца лічыць, што трэцяя хваля фемінізму пачалася ў сярэдзіне 2010-х гадоў з рухаў Ni una menos (англ.) («Зялёны прыліў») у Аргенціне і «Чорнага пратэсту» (англ.) у Польшчы[7].

«Змагары за сацыяльную справядлівасць»

Пейаратыў «змагары за сацыяльную справядлівасць» (англ. Social justice warrior, SJW) з’явіўся ў якасці інтэрнэт-мема, асацыюецца з фемінізмам трэцяй хвалі. Шырока пачаў выкарыстоўвацца ў 2013 годзе пасля пачатку Геймергейта. У асноўным пад «SJW» маюцца на ўвазе блогеры (якія пераважна выкарыстоўваюць Tumblr), выхаваныя ў культуры паліткарэктнасці і фемінізму трэцяй хвалі, якія лічаць, што барацьба з сацыяльнай несправядлівасцю зводзіцца да барацьбы з яўнай або няяўнай дыскрымінацыяй тых ці іншых груп людзей. Асноўныя ідэі:

Тэрмін «змагар за сацыяльную справядлівасць» лічыцца абразлівым, і прыхільнікі пералічаных вышэй ідэй самі сябе так не называюць, хоць ёсць выключэнні.

Заўвагі

  1. The Third Wave and the Future of Feminism
  2. {{{загаловак}}}. — 2007. — ISBN 978-0-230-52174-2.
  3. {{{загаловак}}}. — 1997. — ISBN 978-0-8166-3005-9.
  4. {{{загаловак}}}. — 1992.
  5. {{{загаловак}}}. — 2004. — ISBN 978-1-58005-114-9.
  6. Brunell, Laura. 2008. «Feminism Re-Imagined: The Third Wave.» Encyclopedia Britannica Book of the Year. Chicago: Encyclopedia Britannica, Inc.
  7. Чинция Арруцца. От женских забастовок до нового классового движения: третья волна феминизма // Спільне, 8.03.2019
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з некарэктным выкарыстаннем шаблона Кніга (няправільны код мовы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы для абнаўлення
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц больш 14 дзён