wd wp Пошук:

Трэйсі Шэвалье

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэвалье.

Трэйсі Шэвалье (англ.: Tracy Chevalier, нар. 19 кастрычніка 1962; Вашынгтон (акруга Калумбія)) — амерыкана-брытанская пісьменніца, аўтар папулярных гістарычных раманаў. Жыве ў Лондане з мужам і сынам.

Біяграфія

Шэвалье вырасла ў Вашынгтоне і атрымала адукацыю ў добрай (6-ая ў штаце і 151-ая ў краіне) дзяржаўнай сярэдняй школе горада Бетэсда ў штаце Мэрыленд (Bethesda-Chevy Chase High School), скончыла яе ў 1980 г. Пасля атрымання ступені бакалаўра мастацтваў у каледжы Аберліна ў штаце Агая ў 1984 г., яна пераязджае ў Англію, дзе на працягу некалькіх гадоў працуе ў выдавецкай справе — памочнікам рэдактара мастацтвазнаўчай энцыклапедыі выдавецтва «Мак-Мілан» Macmillan’s Dictionary of Art, а затым адным St. James Press.

У 1993 г. яна паступіла на гадавы курс літаратурнага майстэрства Універсітэта Усходняй Англіі (англ.: University of East Anglia), дзе яе выкладчыкамі былі пісьменнікі Малколм Брэдберы і Роўз Трэймэйн.

Кар’ера Трэйсі Шэвалье пачалася з кнігі «Дзева ў блакітным» (The Virgin Blue), але вядомасць прынёс раман «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай», сюжэт якога заснаваны на гісторыі стварэння аднайменнага знакамітага палатна нідэрландскага мастака Яна Вермеера. Экранізацыя гэтай кнігі тройчы намінавалася на «Оскар» у 2004. У рамане «Згараючы ярка», апублікаваным у сакавіку 2007, гаворка ідзе пра двух дзяцей, якія жывуць па суседстве з Уільямам Блэйкам у Лондане ў 1792 годзе. Кніга пісьменніцы «Выдатныя стварэнні» распавядае пра палеантолаг-аматара Мэры Энінг, якая жыла ў Англіі ў XIX стагоддзі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Tracy Chevalier // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Tracy Chevalier // Babelio — 2007.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121877728 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.
  5. https://www.tchevalier.com/about-me
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Усходняй Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы