wd wp Пошук:

Трыёдзь

Трыёдзь посная кіеўскага мітрапаліта Пятра Магілы, 1646.
Ікона «Уваскрэсенне Хрыстова» (Трыёдзь Кветная), XIX ст., Музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» ў Брэсце.

Трыёдзь, Трыядыён (грэч.: Τριῴδιον, ад грэч.: τρεις тры і ωδή — песня) — богаслужэбная кніга праваслаўнай царквы, якая змяшчае трохпесенныя каноны (трыспеўцы), адкуль і паходзіць назва.

Трыёдзі пакрываюць круг пераходных свят года, даты якіх залежаць ад дня святкавання Вялікадня: ад падрыхтоўчых тыдняў да Вялікага посту (гэта значыць ад Нядзелі мытара і фарысея) да першай нядзелі пасля свята Святой Троіцы (гэта значыць да Нядзелі Усіх святых). Першыя два падрыхтоўчыя тыдні Трыёдзь выкарыстоўваецца толькі ў нядзельнай службе на Нядзелю мытара і фарысея і на Нядзелю блуднага сына, а пачынаючы са службы на суботу перад Нядзеляй Страшнага суда — штодня.

Першапачаткова Трыёдзь існавала як адзіны зборнік, а затым была падзелена на дзве часткі — Трыёдзь Посную і Трыёдзь Кветную.[1]

Калі Кветная Трыёдзь пачынаецца з Вялікадня, яе называюць «Пентыкастарыён» (Пяцідзясятніца), а Посную Трыёдзь называюць проста Трыёддзю.

Зноскі

  1. Богослужения цветной Триоди // Красовицкая М. С. Литургика
  2. А. А. Лукашевич. Годовой подвижный богослужебный круг // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2006. — Т. XI. — С. 669-672. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 5-89572-017-Х.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Праваслаўнае набажэнства
Катэгорыя·Літургічныя кнігі