wd wp Пошук:

Трыялет

Трыяле́т (фр.: triolet, trio — трое) — адна з так званых цвёрдых формаў лірычнай паэзіі. Упершыню з’явіўся ў Францыі ў XIV стагоддзі, як скарочаная форма рандэля.

Трыялет уяўляе сабой верш, які складаецца з 8 радкоў і мае наступную структуру: парадак рыфмаў — a-b-a-a-a-b-a-b, першы, чацверты і сёмы радкі строга супадаюць, тое ж датычыцца другога і восьмага радка. Паўторы вершаваных радкоў у трыялеце павінны матывавацца натуральным развіццём тэмы твора, завастраць увагу чытача на яго асноўнай думцы.

Прыкладам трыялету можа служыць наступны верш Максіма Багдановіча:

Мне доўгае расстанне з Вамі Чарней ад Вашых чорных кос, Чаму ж нядобры час прынёс Мне доўгае расстанне з Вамі? Я пабляднеў ад горкіх слёз І трыялет пачаў славамі: Мне доўгае расстанне з Вамі Чарней ад Вашых чорных кос. Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Цвёрдыя формы