wd wp Пошук:

Трыхаманадыды

Трыхаманадыды[1] (Trichomonadida) — шматлікі па сваім складзе атрад прасцейшых, які ўключае каменсалаў і эндапаразітычных жгуціканосцаў стрававальнай сістэмы і іншых унутраных оранаў жывёл і чалавека.

Аднаклетачныя прасцейшыя, адаптаваныя да анаэробных умоў існавання, валодаюць складанай будовай клеткі. Маюць 4—6 гладкіх жгуцікаў, адзін з іх накіраваны назад і ўтварае мембрану.

Размнажаюцца бясполым шляхам. Дзяленне ядра адбываецца па тыпу закрытага плеўрамітоза.

Найбольш поўна жыццёвы цыкл вывучаны ў патагеннай для чалавека трыхаманады вагінальнай (Trichomonas vaginalis).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Пратысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак