Трыфорыум, трыфорый — арачнае акно або арачны праём з трох і больш частак. Таксама аркада на другім ярусе цэнтральнага нефа раманскіх і гатычных храмаў, складзеная са здвоеных або строеных праёмаў[1], і вузкая галерэя за ёй у вялікіх гатычных храмах[2].
Трыфорыумы характэрны заходне-еўрапейскай архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў. Трыфорыумы-вокны пашыраны ў будынках несапраўднай готыкі, псеўдарускага стылю. Аздабляліся архівольтамі, вітражамі і ляпнымі арнаментамі. Прасценкі паміж праёмамі выконваліся ў выглядзе калон з базамі і капітэлямі.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыфорыум