wd wp Пошук:

Трыумф Цэзара

Трыумф Цэзара — габелен у калекцыі Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу, экспануецца ў Тэатральнай зале палаца Радзівілаў. З’яўляецца найбольш дарагім і рарытэтным габеленам на Беларусі[1].

Рэнесансны габелен створаны ў другой палове XVI стагоддзя брусельскімі майстрамі. За аснову былі ўзяты работы італьянскага мастака XV стагоддзя Андрэа Мантэньі[1]. На габелене адлюстраваны Цэзар, які забівае гіганта, якога ніхто не мог перамагчы. Пра гэта кажа і надпіс на латыні[2].

У 2013—2014 гг. быў адрэстаўраваны майстрамі з Мастацкага музея Літвы па заказе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Самы рарытэтны габелен Беларусі адрэстаўравалі ў Мастацкім музеі Літвы(недаступная спасылка)
  2. Самый раритетный и дорогой гобелен Беларуси «Триумф Цезаря» вернулся в Несвижский замок Архівавана 4 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мастацтва Бельгіі
Катэгорыя·Юлій Цэзар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Габелены
Катэгорыя·Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі