wd wp Пошук:

Тромп

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тромп (значэнні). Тромп (фр.: trompe) — скляпеністая канструкцыя ў форме часткі конуса, звычайна мае выгляд ступеньчатай нішы. Канструктыўны элемент, забяспечвае перанос нагрузкі і візуальны пераход ад купала ці верхняга васьмярыка да верхніх вуглоў квадратнага (або блізкага да такога) пакоя; звычайна выкарыстоўваецца ў храмавай архітэктуры.

Лічыцца, што паходзіць тромп з Персіі, атрымаў распаўсюджванне як у Еўропе, так і на Усходзе. У арабскай архітэктуры нярэдка маскіраваўся мукарнамі. Тэхнічна больш дасканалым рашэннем размеркавання нагрузкі з’яўляецца ветразь.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Храмавая архітэктура
Катэгорыя·Скляпенні