wd wp Пошук:

Тройскі замак

Тройскі замак (чэшск.: Trojský zámek) — першы ў Празе летні загарадны палац (чэшск.: Tletohrádek). Выбудаваны ў аднайменным прыгарадзе Прагі на беразе Влтавы ў 1679—1691 гг. імперскімі графамі Штэрнбергамі(чэшск.) бел. па барочным праекце французскага эмігранта Жана-Батыста Матэі(чэшск.) бел..

Ляпныя ўпрыгожванні лесвіцы, якая вядзе ў сад, выкананы братамі Герман з Дрэздэна. Над вычварнымі фрэскамі-падманкамі ўсярэдзіне палаца працавалі запрошаныя італьянцы і галандцы; з іх найбольшай вядомасцю карыстаецца плафон на тэму апафеозу Габсбургаў.

У наш час у сценах будынка экспануюцца карціны чэшскіх мастакоў XIX стагоддзя, а таксама дзейнічае музей віна. Каля сядзібнага дому ўсталяваны помнік Яну Гусу (1926), а трохі далей размяшчаюцца Пражскі заапарк і батанічны сад.

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Památkový katalog Праверана 14 лютага 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Мастацкія музеі Чэхіі
XVII стагоддзе ў Празе
Славутасці Прагі
Замкі Чэхіі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Збудаванні Чэхіі ў стылі барока
З’явіліся ў 1691 годзе