wd wp Пошук:

Трасцянецкі сельсавет

Трасцяне́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Малы Трасцянец.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Самахвалавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Самахвалавіцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 года ўключаны ў гарадскую рысу горада Мінска. З 26 мая 1935 года ў складзе Мінскага раёна. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. 5 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Каралішчавіцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Ветка, Ельніца, Каралішчавічы I, Каралішчавічы II, пасёлак Каралішчавічы, Мацавічы і Стайкі)[1]. 20 студзеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навадворскага сельсавета[2].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Самахвалавіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе