wd wp Пошук:

Трансільванскае плато

Трансільванскае плато

Трансільванскае плато (рум.: Podişul Transilvaniei, венг.: Erdélyi-medence) — буйное міжгорнае плато на тэрыторыі рэспублікі Румынія, мае своеасаблівую геалагічную будову і геаграфічныя характарыстыкі, якія знайшлі адлюстраванне ў гісторыі, культуры і прыродзе гісторыка-культурнай вобласці Трансільванія, ядром якой плато і з’яўляецца. Асноўныя буйныя гарады сучаснага плато — Клуж-Напока, Брашаў, Сібіу, Тыргу-Мурэш. Умерана-кантынентальны клімат. Лета гарачае, сухое. Зіма даволі халодная, марозная (эфект катлавіны). Ландшафт — лясы і стэпы, пашы. Плато засяляюць у асноўным румыны, венгры, таксама цыганы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Плато
Катэгорыя·Раўніны Румыніі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Трансільванія