wd wp Пошук:

Трансфэгэрашская шаша

Трансфэгэрашская шаша
Від на шашу з замка Арэфу
Краіна  Румынія
Рэгіён Валахія, Трансільванія
Уладальнік дзяржаўная
Даўжыня 261 км
Пачатак Піцешці (рум.: Piteşti)
Праз Курця-дэ-Арджэш (рум.: Curtea de Argeş)
Канец Арпашу-дэ-Жос рум.: Arpaşu de Jos (261 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт

Трансфэгэрашская шаша (Часам ужываецца: Трансфэгэрэшан, Трансфагарасан, рум.: Transfăgărăşan, DN7C) — горная шаша ў Карпатах, якая злучае румынскія вобласці Валахію і Трансільванію і праходзіць праз горны масіў Фэгэраш[1].

Уваход у самы доўгі з 5 тунэляў Трансфэгэрашскай шашы.

Найвышэйшага пункту дасягае на вышыні 2034 метры і з’яўляецца самай вышыннай дарагой Румыніі. Шаша была пабудавана ў 19701974 гадах на загад Нікалае Чаўшэску для ваенных патрэб. Будаванне вялося пераважна сіламі і сродкамі Румынскай арміі[2]. Прычынай стварэння гэтага грандыёзнага праекта стала ўварванне войскаў краін Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію ў 1968 годзе, і Чаўшэску асцерагаўся падобных дзеянняў у дачыненні свайго рэжыму. Як і многія іншыя маштабныя праекты, будаванне Трансфэгэрашскай шашы запатрабавала велізарных выдаткаў: толькі дынаміту было выдаткавана парадку 6000 тон. Не абыйшлося і без ахвяр — на будаванні дарогі загінулі каля 40 чалавек[3].

Сёння гэта шаша лічыцца адной з найпрыгажэйшых дарог у свеце і з’яўляецца адной са славутасцей Румыніі. У яе наваколлі таксама знаходзяцца і іншыя румынскія славутасці: горнае возера і вадаспад Быля (рум.: Bâlea) і крэпасць Паенары (рум.: Poienari), таксама вядомая як рэзідэнцыя Улада Дракулы.

Скразны рух па дарозе паміж паўночнымі і паўднёвымі схіламі Карпат адкрыты толькі ў ліпені і жніўні, і толькі ў светлы час сутак. І ўсё ж, ёсць досвед паспяховага скразнога праезду па Трансфэгэрашскай шашы ў чэрвені.

У 2009 годзе на гэтай дарозе тэставалі свае спорткары вядоўцы Top Gear, і Джэрэмі Кларксан назваў яе лепшай для язды на спартыўных машынах[4].

Спасылкі

Фота

Зноскі

  1. Дарога на Google-картах
  2. : CNADNR — Compania Nationala de autostrazi si drumuri nationale din Romania Архівавана 11 лютага 2010.
  3. Rondul de Sibiu — Transfăgărăşanul a aniversat 35 de ani Архівавана 4 жніўня 2010.
  4. AUSmotive.com » Top Gear goes round the bend
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Аўтамагістралі
Катэгорыя·Карпаты